У Расіі знайшлі гіганцкія "дзверы ў пекла" (фота, відэа)

Гіганцкая варонка ўтварылася ў выніку абвалу шахты "Уралкалія" на рудніку Салікамск-2 у Пермскім краі Расіі. У шырыню яе памер складае 40-50 метраў. Паведамляецца, што ніхто з людзей не пацярпеў. У варонцы знік адзін з закінутых садовых участкаў.

Бліжэйшыя жылыя дамы знаходзяцца на адлегласці 3,5 км, але людзі трывожацца, чакаюць новых абвалаў. Гіганцкую варонку ўжо паспелі назваць "дзвярыма ў пекла".

Фота — прэс-служба "Уралкалія"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі