У Расіі загінула група беларусаў-гастарбайтараў

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля ўжывання спіртазмяшчальных вадкасцяў памерлі 4 беларусы. 13 снежня яны прыехалі туды на заробкі, а праз тры дні адбылася трагедыя.

Як інфармуе БЕЛТА, 16 снежня ў прыватным жылым доме, размешчаным у дачным пасёлку ва Усевалажскім раёне, былі знойдзены целы трох мужчын, без знешніх прыкмет гвалтоўнай смерці. Паводле папярэдніх звестак, у доме жылі чацвёра грамадзян Беларусі. Падчас распіцця вадкасцяў з утрыманнем спірту стан трох мужчын ва ўзросце 20, 26 і 38 гадоў рэзка пагоршыўся, яны памерлі на месцы здарэння.

Чацвёрты, 18-гадовы беларус, быў шпіталізаваны, аднак выратаваць яго не ўдалося, ён памёр у бальніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі