У Расіі суд вызваліў палітвязня Ільдара Дадзіна

У Расіі суд вызваліў палітвязня Ільдара Дадзіна

Вярхоўны суд Расіі вызваліў актывіста Ільдара Дадзіна, першага, хто быў асуджаны за паўторныя парушэнні на мітынгах. Як інфармуе meduza.io, суд падтрымаў хадайніцтва Генпракуратуры аб адсутнасці ў дзеяннях Дадзіна складу злачынства. Вярхоўны суд прызнаў права актывіста на рэабілітацыю (гэта значыць, што ён зможа запатрабаваць кампенсацыю).

"Новая газета" дадае, што сам Ільдар Дадзін на судзе не прысутнічаў, але быў на відэасувязі. Аднак у знак пратэсту супраць таго, што яму адмовілі ў асабістай прысутнасці, адмовіўся ўдзельнічаць у пасяджэнні.

Дадзін быў асуджаны на тры гады калоніі ў канцы 2015 года. Пазней гэты тэрмін скарацілі на паўгода. На волю ён мусіў выйсці ў ліпені 2017-га.

Раней Канстытуцыйны суд Расіі запатрабаваў перагледзець прысуд Ільдару Дадзіну. Справа ў тым, што крымінальную справу ў яго адносінах распачалі на падставе рашэнняў суда па адміністрацыйных парушэннях, якія яшчэ не набылі сілу. А вось сам артыкул 212.1 КК РФ суд не адмяніў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі