У Расіі могуць забараніць пастаўкі сыру з некаторых беларускіх прадпрыемстваў

У Расіі могуць забараніць пастаўкі сыру з некаторых беларускіх прадпрыемстваў

У Расіі могуць забараніць пастаўкі сыру з некаторых беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Рассельгаснагляду Юлія Мелано. Паводле яе слоў, пад рызыку забароны патрапіла прадукцыя Ашмянскага сыраробнага завода (гэта філіял Лідскага малочна-кансервавага камбіната) і філіяла па вытворчасці сыроў ААТ "Рагачоўскі МКК". У ёй выявілі некалькі парушэнняў.

У прыватнасці, у сырах знайшлі кансервант натаміцын (Е235). У прадукцыі з Рагачова ён быў знойдзены ў канцэнтрацыі, якая перавышае норму. У сырах Ашмянскага сыраробнага завода ўзровень яго ўтрымання быў у норме, але сама яго прысутнасьць не пазначалася на этыкетцы. Рассельгаснагляд увёў супраць прадукцыі згаданых прадпрыемстваў рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю.

"Калі ў рэжыме ўзмоцненага кантролю яшчэ хоць раз будуць выяўленыя парушэнні, мы будзем падымаць пытанне аб забароне паставак з гэтых прадпрыемстваў. Альбо прасіць беларускі бок ўвесці самаабмежаванне", — цытуе словы Юліі Мелано газета "Известия".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі