У пятніцу ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы

У пятніцу ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы

У пятніцу, 24 чэрвеня, у Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па фізіцы. Для ўдзелу ў ім запісалася амаль 28 тысяч чалавек. Пачатак а 11-й гадзіне. Звычайна, на ЦТ не прыходзіць каля 3-4% з ліку зарэгістраваных. Як паведамляла Еўрарадыё, учора на ЦТ па хіміі не прыйшлі 4,3% абітурыентаў (531 чалавек).

За парушэнні з ЦТ па рускай мове і матэматыцы было выгнана па 5 чалавек, з цэнтралізаванага тэставання па гісторыі Беларусі — 1 (за выкарыстанне мабільных тэлефонаў і шпаргалак).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі