У Пухавіцкім раёне мужчына моцна абгарэў, распальваючы агонь на падворку

У Пухавіцкім раёне мужчына моцна абгарэў, распальваючы агонь на падворку

У Пухавіцкім раёне мужчына атрымаў моцныя апёкі 60% цела пасля няўдалай спробы распаліць агонь на тэрыторыі прыватнага падворку. Гэта здарылася ў вёсцы Цагельня ўвечары 6 жніўня. Непрацуючы грамадзянін 1972 года нараджэння трапіў у лякарню з апёкамі 1-3 ступені, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Паводле звестак выратавальнікаў, мужчына пацярпеў ад неасцярожнага абыходжання з агнём з выкарыстаннем лёгкаўзгаральнай вадкасці. Гэты інцыдэнт расцэньваецца як няшчасны выпадак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі