У Пінску дзяўчынка ратавала сяброўку і патанула

Гэты вадаём лічыцца небяспечным праз вялікую глыбіню. 10-гадовую школьніцу разам з сяброўкай туды прывёз на лодцы дзядуля. Падчас купання адна з дзяўчынак пачала тануць. Другая кінулася ёй на дапамогу, выратавала яе, але сама з вады выбрацца не здолела.

Як інфармуе БЕЛТА, дзядуля дастаў унучку з вадаёма яшчэ да прыезду выратавальнікаў. Аднак было ўжо позна — дзяўчынка вельмі доўга была пад вадой і памерла.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі