У Пінску будзе каманда па сядзячым валейболе

У гэтым відзе спорту, як правіла, удзельнічаюць людзі з ампутаванымі канечнасцямі. Падтрымаць пінчукоў пагадзілася валейбольная каманда з Брэста, якая правяла паказальную гульню на спартовым комплексе “Хваля” Палескага дзяржуніверсітэту.



Цікава, што ў гэты дзень каманда інвалідаў гуляла супраць каманды здаровых спартоўцаў, складзенай са студэнтаў универсітэта. І перамогу атрымалі людзі з абмежаванымі магчымасцямі.



Сядзячы валейбол з’яўляецца паралімпійскім відам спорту. Па ім рэгулярна праводзяцца чэмпіянаты свету і Еўропы. У Беларусі каманды па сядзячым валейболе ёсць у Мінску і Мінскай вобласці, Брэсце, Маглёве і Віцебску. Яны ўдзельнічаюць у адкрытым чэмпіянаце Беларусі, у якім таксама гуляе прафесійная каманда з Масквы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі