У паўфінале Кубка Беларусі “Слуцк” згуляе з “Шахцёрам”, БАТЭ — з “Дынама-Брэст”

У паўфінале Кубка Беларусі “Слуцк” згуляе з “Шахцёрам”, БАТЭ — з “Дынама-Брэст”

У паўфінале Кубка Беларусі па футболе “Слуцк” згуляе з “Шахцёрам”, а брэсцкае “Дынама” сустрэнецца з барысаўскім БАТЭ. Лёсаванне адбылося сёння ў сталічным Доме футбола.

Першыя матчы пройдуць 5 красавіка, гульні ў адказ — 26 красавіка.

Нагадаем, у чвэрцьфінале БАТЭ перамог “Мінск”, “Слуцк” выбіў “Тарпеда-БелАЗ”, “Шахцёр” без праблем перайграў гомельскі “Лакаматыў”, што прадстаўляе першую лігу, а брэсцкае “Дынама” двойчы згуляла ўнічыю з мінскім “Дынама”, але прайшло ў наступны раўнд, дзякуючы галам, забітым у гасцях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі