У панядзелак у Беларусі чакаюцца дажджы, мокры снег, моцны вецер

У панядзелак у Беларусі чакаюцца дажджы, мокры снег, моцны вецер

У панядзелак, 24 кастрычніка, ападкі прагназуюцца ў Беларусі пераважна на захадзе. Там пройдуць дажджы, у асобным раёнах з мокрым снегам. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, месцамі з парывамі да 15-18 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад 0 да плюс 6 градусаў (на ўсходзе — да мінус 1, у Мінску — 1-3 цяпла), у дзённыя гадзіны чакаецца 1-6 градусаў са знакам плюс (у Брэсцкай вобласці — да 8 градусаў, у сталіцы — плюс 3-5). Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў нашай краіне і ў бліжэйшыя дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі