У панядзелак у Беларусі будзе да +10

У панядзелак у Беларусі будзе да +10

У бліжэйшыя суткі, 13 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў заходніх раёнах уначы і раніцай пройдуць невялікія дажджы. Таксама ўначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман.

Вецер чакаецца паўночна-ўсходні, слабы да ўмеркаванага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Удзень будзе 5-10 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

У сувязі з цёплым надвор’ем на рэках і вадаёмах працягвае разбурацца лёд. Выходзіць на яго небяспечна, нагадваюць сіноптыкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі