У панядзелак на паўднёвы ўсход Беларусі прыйдзе летняе цяпло

У панядзелак на паўднёвы ўсход Беларусі прыйдзе летняе цяпло

У бліжэйшыя суткі, 2 траўня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, удзень месцамі магчымыя навальніцы.

Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты.

Уначы тэмпература паветра складзе ад 0 да +10, у асобных раёнах ад +1 да плюс 4. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 11-16 градусаў, хоць на паўднёвым усходзе будзе па-летняму цёпла — +17-21, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі