У панядзелак крыху пацяплее, будзе амаль без ападкаў

У панядзелак крыху пацяплее, будзе амаль без ападкаў

У бліжэйшыя суткі, 20 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Істотных ападкаў сіноптыкі не прагназуюць, толькі ўдзень у заходніх раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Таксама ўначы і раніцай у асобных раёнах чакаюцца туман, слабы галалёд і галалёдзіца на дарогах. Вецер будзе пераменных напрамкаў, 2-7 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 10 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі