У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі таксама будуць замаразкі

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі таксама будуць замаразкі

У Беларусі ў пачатку наступнага тыдня захаваецца халоднае надвор'е. З поўначы Балтыкі на поўнач нашай краіны рухаецца антыцыклон. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у панядзелак, 12 кастрычніка, у начныя гадзіны будуць замаразкі да 0 — мінус 6 градусаў (месцамі — да мінус 8), у дзённыя гадзіны чакаецца 3-8 градусаў вышэй за нуль. Ападкаў не будзе.

Як паведамляла Еўрарадыё, у суботу і нядзелю ў Беларусі будуць замаразкі, на Віцебшчыне чакаецца першы снег.

Фота: БЕЛТА

У пачатку наступнага тыдня ў Беларусі таксама будуць замаразкі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі