У Нью-Ёрку загарэліся і абрынуліся тры будынкі (фота, відэа)

На Манхэтане ў Нью-Ёрку адбыўся выбух газу, у выніку чаго загарэліся і абрынуліся тры жылыя будынкі. Пацярпелі 19 чалавек, чацвёра з іх знаходзяцца ў крытычным стане, інфармуе ВВС.

Мэр горада Біл дэ Блазіё заявіў, што будаўнікі пашкодзілі газаправод у японскім рэстаране на першым паверсе будынка на Манхэтане. Адбыўся выбух, дом часткова быў разбураны, пасля гэтага пачаўся пажар. На яго ліквідацыю было паслана да 250 пажарных. Агонь знішчыў яшчэ два дамы..

Фота: Getty Images, Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі