У нядзелю ў Беларусі прагназуюць дождж і мокры снег

У нядзелю ў Беларусі прагназуюць дождж і мокры снег

У бліжэйшыя суткі, 23 кастрычніка, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, а ў асобных раёнах чакаецца мокры снег. Уначы і раніцай месцамі будзе слабы туман.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні, парывісты, уначы месцамі з парывамі да 15-18 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад -1 да +5 градусаў, удзень будзе 1-7 вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +10, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі