У нядзелю чакаюцца мокры снег і галалёдзіца

У нядзелю чакаюцца мокры снег і галалёдзіца

У бліжэйшыя суткі, 26 сакавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, удзень па поўдні і ў паўночных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным у выглядзе макрага снегу.

Уначы і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца.

Вецер будзе паўночным, 4-9 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Удзень будзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі