У нядзелю будзе надвор’е з мокрым снегам і галалёдам

У нядзелю будзе надвор’е з мокрым снегам і галалёдам

У бліжэйшыя суткі, 26 лютага, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы па захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Таксама сіноптыкі прагназуюць слабы галалёд і галалёдзіцу на асобных участках дарог.

Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні 5-10 метраў за секунду і з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да -6, удзень будзе ад -1 да +4, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі