У нядзелю будзе да +29, пройдуць навальніцы

У нядзелю будзе да +29, пройдуць навальніцы

У нядзелю, 24 ліпеня, у Беларусі будзе надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах будуць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман.

Вецер будзе паўночны, слабы да ўмеркаванага, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 13 да плюс 18, удзень — 24-29 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі