Вы тут

У ноч на нядзелю мароз дасягне 32 градусаў

У бліжэйшыя суткі, 8 студзеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўднёвым усходзе краіны пройдзе снег, у асобных раёнах магчымая завіруха.

Вецер будзе паўночны слабы да ўмеркаванага, у паўднёва-ўсходніх раёнах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 22-27 градусаў ніжэй за нуль, у асобных раёнах чакаецца мінус 28-32, па паўднёвым усходзе — 18-21 градус марозу. Удзень будзе 12-19 градусаў ніжэй за нуль, а на поўначы слупкі тэрмометраў апусцяцца да паказнікаў мінус 20-24 градусы.

У сувязі з моцным марозам сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі