У ноч на 19 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 6 градусаў

У ноч на 19 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 6 градусаў

У ноч на 19 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца замаразкі да мінус 6 градусаў. Удзень будзе ад 4 да 10 градусаў цяпла. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у сераду будзе пераважна без ападкаў, невялікія дажджы магчымыя толькі ў заходніх раёнах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні, 4-9 метраў за секунду (у дзённыя гадзіны на захадзе з парывамі да 14 метраў за секунду).

Халоднае надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня. Тэмпература паветра чакаецца на 2-3 градусы ніжэйшая за кліматычную норму. У пятніцу ў нашай краіне прагназуецца мокры снег.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі