У некаторых маскоўскіх абменніках скончылася валюта

На рознічным рынку валюты ў Маскве ў аўторак днём назіраўся ажыятаж. Нагадаем, што максімальны курс еўра на біржавых таргах там дасягаў 100 расійскіх рублёў, а долар пераадолеў адзнаку ў 80 рублёў. Як паведамляе РБК, пасля гэтага не ва ўсіх банках і абменных пунктах расійскай сталіцы засталася валюта.

Праўда, потым расійская валюта крыху вярнула сабе пазіцыі: еўра таргаваўся за 92,5 руб., долар — 71,6 руб.

У сярэднім долар у Маскве прадаюць па 85 расійскіх рублёў. У розных банкай курс вагаецца ад 83,5 да 87 рублёў.

Курс еўра ў маскоўскіх абменніках мае большы роскід — ад 83,5 да 110 рублёў за адзін еўра.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі