Вы тут

У навагоднюю ноч у Мінску наземны транспарт будзе хадзіць да 5-й гадзіны

Фота: bycard.by

Мінскае метро ў навагоднюю ноч будзе працаваць да 4-й гадзіны раніцы. У гэты ж час зачыняцца і станцыі метрапалітэна, інфармуе БелаПАН.

Апошнія цягнікі з канцавых станцыяў адправяцца ў 4 гадзіны 2 хвіліны. Станцыі "Няміга", "Фрунзенская" і "Кастрычніцкая" зачыняцца для ўваходу ў 4.15 раніцы. У прамежку часу між 21-й і 4-й гадзінамі цягнікі на абедзвюх лініях будуць рухацца з інтэрвалам у шэсць хвілінаў.

1 студзеня метрапалітэн пачне працу ў звычайны час — у 5.30. Рух цягнікоў будзе арганізавана па графіку нядзелі.

Спецыяльны графік уводзіцца і для працы наземнага транспарту ў навагоднюю ноч у сталіцы. Напрыклад, транспарт, які ходзіць у раёне канцавых станцыяў метро, будзе курсіраваць да 4.45.

31 снежня праца гарадскіх аўтобусных, тралейбусных і трамвайных маршрутаў будзе арганізаваны паводле суботняга графіку, а 1 і 2 студзеня — паводле нядзельнага. Праца прыгарадных маршрутаў будзе арганізавана такім самым чынам.

1 і 2 студзеня адменены будзе рух аўтобусных маршрутаў № 76Э, 83Э, 89Э, 114С, 125, 151Э. Гэта тлумачыцца зменай рэжыму працы буйных гандлёвых прадпрыемстваў горада.

На аўтобусных маршрутах № 130, 140 зменшаць колькасць транспарту, на аўтобусным маршруце № 134С — павялічаць.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі