У Мінску жывая ялінка будзе каштаваць ад 70 тысяч рублёў

У Мінску жывая ялінка будзе каштаваць ад 70 тысяч рублёў

У Мінску сёлета жывая ялінка будзе каштаваць ад 70 тысяч рублёў. Цэны на штучную будуць вагацца ад 60 тысяч да 5 мільёнаў рублёў. Пра гэта 8 снежня на прэс-канферэнцыі паведаміў Аляксей Раманаў, начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Раманаў: "Плануецца арганізаваць да 200 ялінкавых кірмашоў на тэрыторыі ўсяго горада, раўнамерна па ўсіх мікрараёнах. Цэны на жывыя ялінкі будуць залежыць ад іх вышыні — ад 70 да 220 тысяч".

На працягу снежня-студзеня ў сталіцы збіраюцца прадаць 2,5 млн бутэлек шампанскага.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі