Вы тут

У Мінску жанчына змяніла знешнасць, каб зняць з чужога рахунка $120 тысяч

Фота: Fotolia

У Мінску былая работніца банка змяніла знешнасць, каб зняць з чужога рахунка 120 тысяч долараў. Таксама яна выкарыстоўвала фальшывы пашпарт, паведаміла БЕЛТА намеснік пракурора Заводскага раёна сталіцы Вікторыя Кунцэвіч.

Да 2014 года жанчына працавала з віп-кліентамі ў адным з мінскіх банкаў, валодала інфармацыяй пра іх рахункі. У траўні 2016-га яна надзела парык, "вельмі ярка нафарбавалася" і з дапамогай фальшывых дакументаў зняла буйную суму з рахунка аднаго з кліентаў банка. На яе след праваахоўнікам удалося выйсці, дзякучы таму, што яна замаўляла грошы ў банку са свайго мабільнага тэлефона. Вядома, што зламысніца зняла каля 3 тысяч еўра, 20 тысяч расійскіх рублёў і 121 600 долараў. Калі ж праваахоўнікі правялі ператрус, яны знайшлі ў жанчыны толькі 55 тысяч долараў.

У адносінах мінчанкі распачалі крымінальную справу. Артыкул — "махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры" (ч. 4 арт. 209 КК). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Справу ўжо перадалі ў суд. Жанчына сваю віну цалкам прызнае, але адмаўляецца даваць паказанні.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі