У Мінску збіраўся савет Беларускага нацыянальнага кангрэса

У Мінску збіраўся савет Беларускага нацыянальнага кангрэса

У суботу, 28 траўня, у Мінску на сваё першае пасяджэнне збіраўся савет Беларускага нацыянальнага кангрэса. Яго ўдзельнікі зацвердзілі яго склад і рэгламент дзейнасці, інфармуе БелаПАН.

На дадзены момант у склад савета Беларускага нацыянальнага кангрэса ўваходзяць 15 чалавек: Станіслаў Шушкевіч — ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, Мікалай Статкевіч — ад аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), Генадзь Фядыніч — ад незалежнага прафсаюза РЭП, Максім Вінярскі — ад кампаніі "Еўрапейская Беларусь", Зміцер Дашкевіч — ад зарэгістраванага ў Чэхіі аб'яднання "Малады фронт", Алесь Макаеў — ад руху салідарнасці "Разам", Вацлаў Арэшка — ад аргкамітэта партыі "Беларускі рух", Уладзімір Някляеў — ад руху "За дзяржаўнасць і незалежнасць", а таксама сем прадстаўнікоў рэгіянальных дэмакратычных кааліцый (склад савета яшчэ будзе пашырацца).

Фотарэпартаж: Беларускі нацыянальны кангрэс у асобах

"Гэта быў не Кангрэс, а сустрэча ў парку". Чаму ніхто не прыйшоў да Статкевіча

Устаноўчы сход Беларускага нацыянальнага кангрэса прайшоў 15 траўня ў скверы імя Янкі Купалы ў Мінску (аргкамітэт не здолеў знайсці памяшканне ў сталіцы). Было заяўлена, што мэта гэтай структуры — кансалідацыя апазіцыйных сілаў. Аднак многія апазіцыйныя партыйныя лідары ў сходзе ўдзелу не прымалі.

У Мінску аштрафавалі Станіслава Шушкевіча: "выкрыкваў лозунгі"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі