Вы тут

У Мінску затрымалі праваабаронцу Тамару Сяргей

Фота: spring96.org

У Мінску 23 чэрвеня затрымалі юрыста і праваабаронцу Тамару Сяргей, перадае БелаПАН. Жанчына паведаміла па тэлефоне журналістам, што затрыманне адбылося каля 9.30 у раёне Курапатаў, недалёка ад яе дома.

Затрыманую даставілі ў УУС Цэнтральнага раёна Мінска. Па словах міліцыянтаў, гэта звязана са скаргай, якую Сяргей накіравала 16 траўня на імя начальніка мінскай міліцыі Аляксандра Барсукова. Скарга праваабаронцы датычыла дзеянняў міліцыянтаў супраць удзельнікаў пікету, які прайшоў 31 сакавіка на плошчы Свабоды.

Паведамляецца, што цяпер Сяргей знаходзіцца ў РУУС, міліцыянты не прымаюць ніякіх дзеянняў у дачыненні да яе. Затрыманая запатрабавала, каб на яе склалі пратакол аб затрыманні.

Дарэчы, не выключана, што затрыманне Сяргей звязана з пікетам, які быў запланаваны на сёння на плошчы Свабоды — недалёка ад Палаца Рэспублікі, дзе праходзіць V Усебеларускі народны сход. Пікет меліся ладзіць актывісты грамадзянскай ініцыятывы "Супраць беззаконня ў судах і пракуратуры". Сама Тамара Сяргей таксама з'яўляецца актывісткай гэтай ініцыятывы.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі