Вы тут

У Мінску за хабар затрыманы кіраўнік камунальнага ўнітарнага прадпрыемства

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Мінску за хабар затрыманы кіраўнік сталічнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства. Грошы перадалі за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, звязаных з заключэннем і выкананнем дамоваў паставак абсталявання ў інтарэсах прыватнай фірмы. Яны былі заключаныя шляхам правядзення біржавых таргоў у рамках закупак за кошт уласных сродкаў.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, на працягу некалькіх гадоў чыноўнік закупляў абсталяванне па завышаных цэнах і атрымліваў "адкаты" ў выглядзе адсоткаў ад агульнай сумы закупкі. Таксама ён даваў незаконныя ўказанні сваім падначаленым фармальна праводзіць закупкі.

Дырэктар быў затрыманы 1 сакавіка ў момант атрымання грошай. Ён знаходзіцца ў следчым ізалятары. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Атрыманне хабару". Чыноўніку пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Не выключана, што ў яго справе з'явяцца новыя эпізоды.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі