У Мінску з калодзежу цеплатрасы дасталі два трупа

Сталічныя выратавальнікі дасталі з калодзежа цеплатрасы два трупы мужчын, паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС.

Выклік з міліцыі паступіў 27 сакавіка ўвечары — праваахоўнікі прасілі дапамогі ў выманні мерцвякоў з люку ля дома па вуліцы Ваўпшасава.

Абставіны іх гібелі, а таксама асобы мужчын высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі