У Мінску ў суботу будуць прадаваць свініну па 63 тысячы рублёў за 1 кг

29 лістапада на мінскім Камароўскім рынку будзе прадавацца свініна па нізкіх коштах — па 63 тысячы рублёў за 1 кг. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, гандаль па такх коштах правядуць два холадакамбінаты горада, Мінскі мясакамбінат і чатыры арганізацыі гандлю.

Продаж свініны па нізкіх коштах ужо праходзіў на сталічным рынку 22 лістапада. Акцыю працягнулі ў сувязі са шматлікімі пажаданнямі пакупнікоў.

Фота — cit.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі