У Мінску сёння аб'явяць прысуд байцу "Правага сектара" Тарасу Аватараву

У Мінску сёння аб'явяць прысуд байцу "Правага сектара" Тарасу Аватараву

У чацвер, 5 траўня, у Мінску ў судзе Фрунзенскага раёна аб'явяць прысуд Тарасу Аватараву. 29-гадоваму жыхару Наваполацка, які вярнуўся ў Беларусь пасля знаходжання ў зоне правядзення ва Украіне антытэрарыстычнай аперацыі, пагражае да пяці гадоў калоніі. Яго абвінавачваюць у незаконных дзеяннях у адносінах зброі і боепрыпасаў ды ў кантрабандзе (ч. 2 арт. 295 і ч. 2 арт. 228 КК).

Аватарава затрымалі на мінскім чыгуначным вакзале ў канцы лістапада мінулага года. Па дзяржаўных тэлеканалах было заяўлена, што затрыманы — баявік "Правага сектара". У яго была бронекамізэлька, сігнальны пісталет, выбуховае прыстасаванне, зробленае з аскепкавай гранаты для станковага гранатамёта. Тарас Аватараў кажа, што прыстасаванне насамрэч сігнальнае.

Справа байца АТА, затрыманага на мінскім вакзале: Пісталет аказаўся не баявы

Ён спадзяецца на мінімальны тэрмін, паколькі былі яўка з павіннай, садзейнічанне следству і прызнанне віны. Больш таго, на судзе Аватараў заявіў, што сваімі дзеяннямі прадухіліў... тэракт у Мінску. Як можна зразумець, ён, нібыта, рыхтаваўся супраць дзеячоў самаабвешчаных рэспублік "ДНР" і "ЛНР", якія прыязджалі на пасяджэнні кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Адзначым, што да 2011 годзе Тарас Аватараў меў прозвішча Поспіх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі