У Мінску спецназ затрымаў юнакоў з цацачным “Калашнікавым”

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 18 кастрычніка кампанія маладых людзей ехала ў аўтамашыне "ВАЗ" па праспекце Незалежнасці ў Мінску, адзін з іх дэманстраваў прадмет, падобны да аўтамата Калашнікава. Але побач у гэты момант на службовым транспарце праязджалі супрацоўнікі АМАП ГУУС.

Як растлумачыў намеснік камандзіра АМАП ГУУС Аляксандр Сіневіч, увагу супрацоўнікаў атрада прыцягнуў аўтамабіль "ВАЗ-2109" чырвонага колеру, у якім яны заўважылі пасажыра з прадметам, падобным да аўтамата. Супрацоўнікі міліцэйскага спецпадраздзялення блакавалі аўтамабіль і прапанавалі кіроўцу і пасажырам заглушыць рухавік і пакінуць транспартны сродак. Хлопцы адмовіліся, пры гэтым кіроўца паспрабаваў аказаць супраціў. Тады байцы АМАП затрымалі кампанію.

Падчас правядзення надглядных мерапрыемстваў у салоне аўтамабіля былі выяўленыя макеты пісталета і аўтамата Калашнікава. Затрыманыя былі дастаўленыя ў Цэнтральнае РУУС, паведамляе БелаПАН. Там хлопцы патлумачылі тое, што адбылося, жартам. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі