У Мінску санслужба прыпыніла працу дзясяткаў гандлёвых аб'ектаў (фота)

У Мінску гарадская санітарна-эпідэміялагічная служба прыпыніла працу дзясяткаў гандлёвых аб'ектаў. У пятніцу і суботу яе супрацоўнікі правяралі, як выконваюцца правілы да рэалізацыі прадукцыі, якая хутка псуецца. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", парушэнні выявілі на 98 аб'ектах гандлю. З рэалізацыі было знята больш за 290 кг пратэрмінаваных прадуктаў і тых, якія не мелі гарантаванай якасці.

Санслужба прыпыніла функцыянаванне аб'ектаў прадпрыемства "Чыжоўскі рынак", трох гандлёвых кропак у парку Горкага, а таксама 18 аб'ектаў гандлю ў Савецкім, Ленінскім і Фрунзенскім раёнах.

Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі