У Мінску пройдзе свята грузінскай кухні “Тбілісоба Баржомі”

У Мінску пройдзе свята грузінскай кухні “Тбілісоба Баржомі”

Свята грузінскай кухні “Тбілісоба Баржомі” пройдзе ў Мінску 27 жніўня. На ім чакаецца да 20 тысяч гасцей, што ўдвая болей, чым летась, паведаміў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі IDS Borjomi Georgia Леван Багдавадзэ.

Па яго словах, сёлета фестываль “атрымае яшчэ большае гастранамічнае адценне”. Стравы грузінскай кухні будуць гатаваць шэф-кухары ўсіх грузінскіх рэстаранаў Мінска, а таксама кухары з іншых сталічных рэстаранаў. На свяце можна будзе пакаштаваць хачапуры, лобіяні, кубдары, хінкалі.

Госці таксама змогуць атрымаць майстар класы па прагатаванні традыцыйных грузінскіх страваў, патаўкчы вінаград для віна, пастрыгчы баранчыка, або саткаць кілім.

Хэдлайнерам фэсту будзе папулярны ў Грузіі і еўрапейскіх клубах гурт Kahaberi & Khanums. Выступіць таксама беларускі ансамбль грузінскіх танцаў “Сонечная Грузія”, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі