У Мінску праходзіць Беларускі нацыянальны кангрэс

У Мінску праходзіць Беларускі нацыянальны кангрэс

А 12-й гадзіне каля помніка Янку Купалу ў Мінску пачаўся Беларускі нацыянальны кангрэс. Яго арганізатары заявілі, што ўлады не дазволілі арандаваць ніводнае памяшканне ў сталіцы, таму сход было вырашана праводзіць на свежым паветры.

Паведамляецца, што да помніка Купалу прыйшло каля 150 чалавек. Міліцыянты пачалі складаць пратаколы на ўдзельнікаў за несанкцыяванае мерапрыемства.

Аргкамітэт заявіў, што мэта кангрэсу — аб'яднанне дэмакратычнай апазіцыі. Аднак амаль ніводная палітычная партыя не далучылася да арганізацыі кангрэсу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі