У Мінску перад дэнамінацыяй апазіцыянерам выносяць мільённыя штрафы

У Мінску перад дэнамінацыяй апазіцыянерам выносяць мільённыя штрафы

У Мінску перад дэнамінацыяй апазіцыянерам выносяць мільённыя штрафы. Некалькіх чалавек пакаралі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 9 чэрвеня каля СІЗА-1 у падтрымку заснавальніка сайта 1863х.com Эдуарда Пальчыса ("Джона Сільвера").

Як інфармуе БелаПАН, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец быў аштрафаваны на 50 базавых велічынь (10,5 млн рублёў). На судзе ён не прысутнічаў. Праваабаронца Наталля Гарачка-Басалыга і сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Антон Жылко атрымалі такую ж суму штрафу (Жылко асудзілі яшчэ 27 чэрвеня), актывіст АГП Дзяніс Краўчук — 25 базавых (5,25 млн рублёў).

Сёння — апошні дзень, калі апазіцыянеры атрымліваюць мільённыя штрафы. Як вядома, 1 ліпеня ў Беларусі пройдзе дэнамінацыя.

Эдуард Пальчыс абвінавачваецца ў распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варажнечы і ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў. Ён быў экстрадзіраваны з Расіі і знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне.

Фотарэпартаж з акцыі каля Валадаркі ў Мінску ў падтрымку "Джона Сільвера"

У Мінску перад дэнамінацыяй апазіцыянерам выносяць мільённыя штрафы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі