У Мінску памёр журналіст, паранены пры выбуху ў метро
Гэта былы намеснік галоўнага рэдактара газеты "Вечерний Минск" Мікалай Ільюшэнка.
Яму было 64 гады, у газеце "Вечерний Минск" Ільюшэнка працаваў са студзеня 1991 года па чэрвень 2009-га.
Як паведамляе БелаПАН, пахаванне адбудзецца 5 лістапада. Грамадзянская паніхіда пройдзе ў 12.00 па адрасе вул. Прытыцкага, 48, кв. 119.
Па словах калег, менавіта Ільюшэнка займаўся стварэннем сайта газеты "Вечерний Минск", які ў канцы 90-х гадоў стаў першым беларускім газетным сайтам у інтэрнэце.
Журналіст моцна пацярпеў падчас тэракту ў мінскім метро ў красавіку 2011 года і перанёс больш за 12 аперацый. Апошняя з іх была гэтым летам.
Фота з сацыяльных сетак