У Мінску пачаўся суд над жанчынай, якая выкінула немаўля ў смеццеправод

У Мінску пачаўся суд над жанчынай, якая выкінула немаўля ў смеццеправод

У Мінску пачаўся суд над жанчынай, якая выкінула немаўля ў смеццеправод. Здарэнне адбылося 19 верасня мінулага года ў пасёлку Мачулішчы ў Мінскім раёне. Жанчына, якая хавала сваю цяжарнасць, нарадзіла дзіця па месцы жыхарства. Як інфармуе БЕЛТА, з мэтай пазбаўлення жыцця немаўляці яна наўмысна выкінула яго ў смеццеправод з сёмага паверху. Дзяўчынку своечасова знайшлі ў металічным кантэйнеры для смецця. Яго шпіталізавалі з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі, якія ўзніклі з-за падзення з вышыні і нізкай тэмпературы.

Экспертыза засведчыла, што жанчына хранічным псіхічным захворваннем не пакутавала, у стане падвышанай эмацыйнай напружанасці не знаходзілася. Яна ўсведамляла "фактычны характар, грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і магла кіраваць імі".

Дзеянні абвінавачанай кваліфікавалі як замах на забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю. Жанчына знаходзіцца пад вартай. Яна прызнае сваю віну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі