У Мінску на школьніка зваліўся лядзяш, хлопцу аказвалі меддапамогу

У Мінску на школьніка зваліўся лядзяш, хлопцу аказвалі меддапамогу

У Мінску траўмаваны школьнік, на яго зваліўся лядзяш. Як паведамілі БЕЛТА ў гарадскім упраўленні МНС, здарэнне адбылося на вуліцы Ляшчынскага яшчэ 16 студзеня. Лядзяш зваліўся з даху будынка кантрольнага пункта ўліку цяпла "Мінсккамунцепласеці".

Хлопец, які вучыцца ў 6 класе адной з мінскіх гімназій, атрымаў траўму галавы. Яго завезлі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі. Пасля агляду і накладання шва школьніка адпусцілі дахаты.

Дарэчы, ратавальнікі нагадваюць грамадзянам, што ў цяперашніх умовах надвор'я варта хадзіць па знешнім баку тратуараў, а, знаходзячыся каля будынкаў, трымацца на адлегласці, каб не трапіць пад удар ледзяшоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі