У Мінску на плошчы Перамогі BMW урэзаўся ў мемарыяльны знак "Кіеў" (фота)

У Мінску ўначы адбылося здарэнне на плошчы Перамогі. Аўтамабіль BMW X5 згубіў кіраванне і выехаў на газон ды ўрэзаўся ў мемарыяльны знак з надпісам "Кіеў". Пазней кіроўца распавёў супрацоўнікам ДАІ, што яго падрэзаў іншы аўтамабіль, які з месца здарэння хутка з'ехаў. Гэта, па словах 25-гадовага мужчыны, і стала прычынай здарэння — ён не саўладаў з кіраваннем. Як інфармуе БЕЛТА, інспектары ДАІ праглядалі запісы камер назірання, але той другі аўтамабіль там не пабачылі. Адзначаецца, што на момант аварыі разам з кіроўцам BMW X5 была дзяўчына, але пасля яна знікла.

Як распавялі Еўрарадыё рабочыя, якія раніцай 18 сакавіка наводзілі парадак на месцы здарэння, пасля сутыкнення з машынай мемарыяльны гранітны знак быў зрушаны з месца. Пры гэтым ён атрымаў толькі нязначныя пашкоджанні. Каб вярнуць 700-кілаграмовы знак на месца, давялося выкарыстаць аўтакран. Больш пацярпеў аўтамабіль, які, дарэчы, быў арандаваны.

На газоне засталіся сляды ад шын. Вядома, што легкавік знішчыў ліхтар, які падсвечваў мемарыяльны знак.

Разбіральніцтва праводзіць спецпадраздзяленне па забеспячэнню дарожнай бяспекі ўпраўлення ДАІ мінскай міліцыі.

Фота: Еўрарадыё і tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі