У Мінску мужчына даганяў маршрутку і загінуў пад яе коламі

Вечарам 2 ліпеня ў Мінску мужчына трапіў пад колы маршрутнага аўтобуса і загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Фогеля. Як інфармуе БЕЛТА, маршрутны аўтобус № 99 ужо ад'язджаў ад прыпынку, калі за ім пабег 58-гадовы мужчына. Ён дабег да сярэдніх дзвярэй, зачапіўся за іх і зваліўся пад кола.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы. Праводзіцца разбіральніцтва.

Здымак з архіву. Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі