У Мінску кантралёры ў трамваях будуць працаваць без форменных камізэлек

У Мінску кантралёры ў трамваях будуць працаваць без форменных камізэлек

У Мінску з 1 сакавіка кантралёры ў трамваях будуць працаваць без форменных камізэлек. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" начальнік кантрольна-рэвізорскай службы дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" Юрый Давідовіч. Паводле яго слоў, некалькі гадоў таму сталічныя кантралёры сталі насіць менш прыкметныя цёмна-сінія камізэлькі, аднак "зайцы" іх заўважаюць яшчэ на прыпынках, у транспарт разам з імі не заходзяць, альбо, наадварот, выходзяць. Цяпер жа прынятае рашэнне скарыстацца досведам калегаў з краін ЕС, дзе кантралёры не прыцягваюць увагу пасажыраў спецыяльнай формай.

Калі новаўвядзенне дасць станоўчыя вынікі, яго распаўсюдзяць і на тралейбусы. Дарэчы, у сакавіку відэарэгістратары атрымаюць усе кантралёры, якія правяраюць аплату праезду ў грамадскім транспарце Мінска і ў прыгарадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі