У Мінску Hyundai Santa Fe сутыкнуўся з маршрутным таксі і Audi

Hyundai Santa Fe рухаўся з боку вуліцы Чкалава і, выязджаючы на мост, апынуўся на сустрэчнай паласе. Там і адбылося сутыкненне з маршруткай і легкавіком. Пасажыры маршрутнага таксі не пацярпелі. У Audi ехала сям'я з дзіцём, кіроўцу ў несвядомым стане завезлі ў бальніцу.

Кіроўца Hyundai Santa Fe распавёў, што не саўладаў з кіраваннем аўтамабілем, паколькі яго "асляпіла сонца", паведамляе БЕЛТА.

Здымак з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі