У Мінску грузавік з паднятым кузавам урэзаўся ў апору моста
У Мінску грузавік з узнятым кузавам урэзаўся ў апору моста на праспекце Пушкіна. У каментары БЕЛТА камандзір узвода ДПС АДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы Ігар Марат распавёў, што падчас руху ў аўтамабіля МАЗ нечакана стаў падымацца кузаў.
Пры гэтым кузаў зачапіў драты тралейбуснай лініі і абарваў іх. Пры падзенні драты зваліліся на аўтамабіль "БМВ". Сам грузавік пасля сутыкнення занесла ў правы бок, і ён ўрэзаўся ў апору моста.
На шчасце, пацярпелых пры здарэнні не было. Аднак пасля ДТЗ утварыўся сур'ёзны затор у раёне развязкі з вуліцай Ціміразева, бо тралейбусы не маглі праехаць.
ДАІ высвятляе абставіны здарэння.