У Мінску дзве дзяўчыны танчылі, высунуўшыся з вокнаў аўто (відэа)

Дзве дзяўчыны зладзілі танцы, калі ехалі ў аўтамабілі “Волга” па ажыўленай мінскай вуліцы. Паненкі высунуліся ў вокны машыны, што стварала пагрозу для іх жыццяў. Невядома, ці былі танцоркі ў адэкватным станет.

Гэты дарожны інцыдэнт зафіксаваў відэарэгістратар з іншага аўтамабіля. Яго кіроўца, які назваўся Сяргеем, даслаў шакуючае відэа парталу Onliner.by. На відэа бачна, як гэты кіроўца выходзіць са свайго аўто і спрабуе ўрэзоніць кіроўцу “Волгі”, а таксама яго пасажырак.

Правілы дарожнага руху забараняюць пасажырам падчас руху высоўвацца ў вокны. За такое парушэнне нясуць адказнасць як кіроўцы, так і самі пасажыры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі