У Мінску абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза

У Мінску абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза

У Мінску абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза. 1 лютага ў МЗС прайшла сустрэча намесніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі і кіраўніцы прадстаўніцтва ЕС у нашай краіне Андрэа Віктарын.

Як інфармуе прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства, падчас сустрэчы былі абмеркаваныя як бягучыя пытанні, так і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза. Гаворка ішла пра ўдзел нашай краіны ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства", а таксама пра рэалізацыю праектаў тэхнічнай дапамогі Еўрасаюза ў Беларусі (як вядома, Брусель прафінансуе пабудову ў нашай краіне некалькіх цэнтраў размяшчэння мігрантаў).

Адзначаецца, што разглядалася магчымасць арганізацыі шэрагу сумесных мерапрыемстваў па лініі Беларусь — Еўрасаюз.

У Мінску абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрасаюза
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі