У мінскім метро будуць нагадваць пра адказнасць за жарты пра бомбу (фота)

У мінскім метро будуць нагадваць пра адказнасць за жарты пра бомбу (фота)

У мінскім метро будуць нагадваць пра адказнасць за жарты пра бомбу. Як інфармуе ў Twitter Мінскі метрапалітэн, на усіх станцыях з'явяцца аб'явы пра тое, што за заведама непраўдзівае паведамленне пра небяспеку пагражае крымінальная адказнасць: штраф, арышт, абмежаванне волі ці нават пазбаўленне волі.

"Жарт пра бомбу — сур'ёзная адказнасць", — папярэджваюць пасажыраў метро. Як вядома, пасажыры-"жартаўнікі" рэгулярна трапляюцца ў мінскім метро. Яны паведамлялі ахоўнікам пра выбуховыя прыстасаванні ў сваіх сумках, хаця іх там насамрэч не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі