У мінскім аэрапорце злавілі расійскага баевіка

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" 16 траўня затрымалі 28-гадовага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. Падчас праверкі выявілася, што мужчына знаходзіцца ў расійскім вышуку за "арганізацыю незаконнага ўзброенага фармавання ці ўдзел у ім".

У каментары Еўрарадыё прэс-сакратар Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка паведаміў:

Цішчанка: "Гэта не спецаперацыя, а падчас памежнага кантролю... Гэта ўсё аўтаматызаваныя базы — усё тое, што любяць называць "чорнымі спісамі", стоп-лістамі. Па сутнасці, гэта базы, якія выкарыстоўваюць звесткі Інтэрпола, Еўрапола".

Па словах прадстаўніка памежнікаў, затрыманага расіяніна перадалі ў МУС, які далей будзе вырашаць пытанні яго экстрадыцыі ў Расію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі