У Мінск прыедзе намеснік міністра замежных спраў Польшчы

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Томаш Арлоўскі цяпер адказвае за ўсходнюю палітыку польскага замежнапалітычнага ведамства. Аб яго візіце ў Беларусь, запланаваным на 24 кастрычніка, агенцтву БелаПАН расказаў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Падчас візіта ў Мінск Томаш Арлоўскі сустрэнецца і з лідарамі апазіцыі.

"Наколькі я разумею, гэта будзе азнаямленчы візіт на новай пасадзе. Плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйных уладаў, палітычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці", - сказаў Лябедзька.

Томаш Арлоўскі быў прызначаны намеснікам міністра замежных спраў Польшчы 1 верасня, да гэтага быў амбасадарам Польшчы ў Францыі і Манака.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі