У Мінск бліжэйшымі днямі з'едуцца высокапастаўленыя дыпламаты сямі краін ЕС

У Мінск бліжэйшымі днямі з'едуцца высокапастаўленыя дыпламаты сямі краін ЕС

9 лютага ў Мінск прыбудуць палітычныя дырэктары міністэрстваў замежных спраў Вышаградскай групы — Венгрыі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі. Паводле інфармацыі БелаПАН, дэлегацыя плануе сустрэцца з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, а таксама з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта і ўрада. Будзе абмяркоўвацца ўзаемадзеянне Беларусі і Вышаградскай групы, а таксама стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза.

Таксама 9 і 10 лютага ў Мінск прыбудуць прадстаўнікі МЗС Аўстрыі, Вялікабрытаніі ды Нямеччыны. Усе яны будуць сустракацца з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

Візіты заходнееўрапейскіх дыпламатаў пройдуць напярэдадні пасяджэння Савета Еўрасаюза па замежных справах, на якім будзе разглядацца пытанне Беларусі. Яно пройдзе 15 лютага ў Брусэлі. Мяркуецца, што на ім будзе вырашаны далейшы лёс санкцыяў у адносінах да беларускіх чыноўнікаў. Пакуль што ЕС "замарозіў" санкцыі супраць 171 фізічнай асобы і 10 юрыдычных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі